ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 лістапада 2022 г. № 106
Аб зацвярджэнні Палажэння аб саветах па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 15 октября 2025 г. № 103 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 11-2/44068 от 31.10.2025 г.) <W22544068>
На падставе часткі трэцяй пункта 5 артыкула 84 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Палажэнне аб саветах па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2023 г.
ПАЛАЖЭННЕ
аб саветах па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны
1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак дзейнасці абласных (Мінскага гарадскога) саветаў па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны (далей – Саветы).