ПАСТАНОВА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 студзеня 2023 г. № 401-СР7/X
Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі»
Разгледзеўшы прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 25 студзеня 2023 г. праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі», у адпаведнасці з пунктам 1 часткі першай артыкула 98, часткамі другой і сёмай артыкула 100 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адобрыць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі».