ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 кастрычніка 2021 г. № 238-ПСР7
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Круценкі А.Ф., Пятровіча А.А. і Чырыча А.Р.
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. За шматгадовую і бездакорную службу, дзейнасць па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наступных ваеннаслужачых Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
Круценку Аляксандра Фёдаравіча – афіцэра аддзела;
Пятровіча Аляксандра Аляксандравіча – аператыўнага вадзіцеля аддзела;
Чырыча Аляксандра Рыгоравіча – аператыўнага вадзіцеля аддзела.
2. Накіраваць гэту пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.