ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 сакавіка 2023 г. № 500-ПСР7
Аб узнагароджанні К.А.Зенкевіч і А.В.Шкадава Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
за заслугі ў развіцці мясцовага самакіравання і вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь старшыню Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Зенкевіч Кацярыну Анатольеўну;
за заслугі ў развіцці мясцовага самакіравання, вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь старшыню Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Гродзенскай вобласці Шкадава Аляксандра Віктаравіча.