Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Іран аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 4 лютага 1998 года
Прэамбула
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Ісламскай Рэспублікі Іран, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі,
імкнучыся да далейшага паглыблення зносін у галіне аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозак паміж сабою, а таксама перавозак транзітам праз сваю тэрыторыю, і з/у трэція дзяржавы,
пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:
Артыкул 1
Артыкул 4 «Перавозкі грузаў» Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Іран аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 4 лютага 1998 года выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«1. Любы перавозчык дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку мае права без дазволу часова ўвезці парожні або загружаны транспартны сродак на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку, каб перавезці грузы: