ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 мая 2023 г. № 310
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
высокія творчыя дасягненні, значны ўклад у развіццё нацыянальнага тэатральнага мастацтва дзяржаўную тэатральна-відовішчную ўстанову «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь»;
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё лёгкай прамысловасці Лабасенка Раісу Васільеўну, намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы адкрытага акцыянернага таварыства «Стужка»;
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства Рагаўнёва Уладзіміра Уладзіміравіча, дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Юджэн»;
шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у забеспячэнне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва Хамянок Таццяну Уладзіміраўну, галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Савецкага раёна г. Мінска – галоўнага ўрача дзяржаўнай установы «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Савецкага раёна г. Мінска».