ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 ліпеня 2023 г. № 283-З
Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь»
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 28 чэрвеня 2023 г.
Адобраны Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 2023 г.
Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 8-З «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь» наступныя змяненні:
1. З назвы Закона словы «ў Рэспубліцы Беларусь» выключыць.
2. Артыкул 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Артыкул 2. Прававое рэгуляванне адносін у сферы выдавецкай справы
1. Адносіны ў сферы выдавецкай справы рэгулююцца заканадаўствам аб выдавецкай справе, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.
2. Заканадаўства аб выдавецкай справе грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства.
3. Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.».
3. Пункт 2 артыкула 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«2. Дзеянне гэтага Закона не распаўсюджваецца на адносіны, звязаныя з вырабам, і (або) выпускам, і (або) распаўсюджваннем прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.».
4. Абзац трэці пункта 1 артыкула 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«рэгуляванне і развіццё выдавецкай справы з улікам нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь;».
5. У пунктах 1 і 2 артыкула 7, артыкулах 10 і 18 словы «інфармацыі Рэспублікі Беларусь» замяніць словам «інфармацыі».
6. У артыкуле 9 словы «у тым ліку» замяніць словамі «а таксама».
7. У артыкуле 12:
з абзаца чацвёртага слова «дзяржаўных» выключыць;
пасля абзаца пятага дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:
«устанаўлівае парадак правядзення ацэнкі друкаваных выданняў на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у іх інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь;».
8. У артыкуле 13:
у назве артыкула словы «Рэспублікі Беларусь у сферы» замяніць словамі «ў сферы»;
з пункта 1 словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;
у пункце 2:
у абзацы першым словы «Рэспублікі Беларусь у сферы» замяніць словамі «ў сферы»;
абзац чацвёрты дапоўніць словамі «Рэспублікі Беларусь»;
абзац шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці кантроль за выкананнем заканадаўства аб выдавецкай справе;»;
з абзаца сёмага словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;
у абзацы восьмым словы «рэгістрацыі выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў» замяніць словамі «рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка».
9. З пункта 2 артыкула 15, абзаца чацвёртага артыкула 171, абзаца другога пункта 2 артыкула 22, пункта 1 і абзаца першага часткі другой пункта 2 артыкула 27 словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць.
10. У пункце 1 артыкула 20 словы «Рэспублікі Беларусь у парадку» замяніць словамі «ў парадку».
11. У артыкуле 23:
з абзацаў другога і трэцяга пункта 1, пункта 3, частак першай і другой пункта 7 словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;
дапоўніць артыкул пунктам 21 наступнага зместу:
«21. Выдавец, вытворца ў выпадку спынення выканання абавязкаў спецыялістам, адказным за ажыццяўленне адпаведна выдавецкай дзейнасці, паліграфічнай дзейнасці, абавязаны на працягу месяца назначыць іншага спецыяліста, адказнага за ажыццяўленне адпаведна выдавецкай дзейнасці, паліграфічнай дзейнасці.»;
абзац сёмы пункта 4 дапоўніць словамі «, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах».
12. У артыкуле 24:
у пункце 1:
з абзаца першага словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;
дапоўніць пункт абзацам наступнага зместу:
«замены спецыяліста, адказнага за ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці, паліграфічнай дзейнасці, – адпаведна для выдаўцоў, вытворцаў.»;
у пункце 2:
у частцы першай словы «і трэцім» замяніць словамі «, трэцім і пятым»;
частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Месячны тэрмін для падачы заявы вылічваецца з дня дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ва ўстаноўчыя дакументы юрыдычнай асобы, у пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, а па падставе, прадугледжанай абзацам пятым пункта 1 гэтага артыкула, – з дня назначэння іншага спецыяліста, адказнага за ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці, паліграфічнай дзейнасці.».
13. У артыкуле 25:
з пункта 1 словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;
у абзацы чацвёртым пункта 2 словы «і сёмым» замяніць словамі «, сёмым, дзявятым–трынаццатым».
14. У артыкуле 26:
з пункта 1 словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;
у пункце 2:
з абзаца чацвёртага словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;
абзац пяты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«іншыя падставы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.».
15. У артыкуле 28:
з пунктаў 2–4 словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;
у пункце 6 словы «Рэспублікі Беларусь у глабальнай» замяніць словамі «ў глабальнай».
16. Артыкул 32 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Артыкул 32. Прыпыненне дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі
1. Дзеянне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі можа прыпыняцца Міністэрствам інфармацыі на тэрмін да трох месяцаў у выпадку, калі:
выдавец, вытворца і распаўсюджвальнік у тэрмін, прадугледжаны пунктам 3 артыкула 28 гэтага Закона, не паведамілі ў Міністэрства інфармацыі аб змяненні звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў і пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам інфармацыі;
выдавец выпусціў у свет друкаваныя выданні без выхадных звестак або з недакладнымі і (або) няпоўнымі выхаднымі звесткамі;
выдавец не прысвоіў друкаванаму выданню знак узроставай катэгорыі ў парадку і ў адпаведнасці з крытэрыямі, устаноўленымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі наяўнасць такога знака з’яўляецца абавязковай;
выдавец, вытворца не выканалі парадак рассылкі абавязковага бясплатнага экзэмпляра друкаваных выданняў;
вытворца вырабіў друкаваныя выданні без афармлення тэхнічнай дакументацыі, якая дазваляе вызначыць від і тыраж друкаваных выданняў;
вытворца вырабіў друкаваныя выданні, якія не адпавядаюць тэхнічным нарматыўным прававым актам у сферы выдавецкай справы;
у судовым парадку ўстаноўлены факт парушэння выдаўцом, вытворцам і распаўсюджвальнікам заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах;
распаўсюджвальнік на працягу дванаццаці месяцаў неаднаразова (два і больш разы) распаўсюдзіў друкаванае выданне, выпушчанае ў свет за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, без знака ўзроставай катэгорыі, што прысвойваецца ў парадку і ў адпаведнасці з крытэрыямі, устаноўленымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі наяўнасць такога знака з’яўляецца абавязковай;
выдавец выпусціў у свет друкаваныя выданні, што змяшчаюць звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і ганьбяць гонар, годнасць ці дзелавую рэпутацыю фізічных асоб або дзелавую рэпутацыю юрыдычных асоб і прызнаны такімі рашэннем суда, якое ўступіла ў законную сілу;
выдавец выпусціў у свет друкаваныя выданні, што змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне якой забаронена заканадаўчымі актамі, у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі, за выключэннем выпадкаў, указаных у абзацах дзясятым–дванаццатым пункта 2 артыкула 33 гэтага Закона;
распаўсюджвальнік ажыццяўляе распаўсюджванне друкаваных выданняў, указаных у абзацах дзясятым і адзінаццатым гэтай часткі, за выключэннем выпадку, указанага ў абзацы трынаццатым пункта 2 артыкула 33 гэтага Закона.
Дзеянне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі можа прыпыняцца Міністэрствам інфармацыі на тэрмін правядзення ацэнкі або экспертызы друкаваных выданняў (у адносінах да выдаўцоў, якія ажыццявілі выпуск гэтых друкаваных выданняў) у выпадку, калі Міністэрства інфармацыі накіравала іх у:
Рэспубліканскую камісію па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі (далей – Рэспубліканская камісія) – для правядзення ацэнкі друкаваных выданняў на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у іх інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь;
Рэспубліканскую камісію або адпаведную абласную (Мінскую гарадскую) камісію – для правядзення ацэнкі друкаваных выданняў на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у іх прыкмет праяўлення экстрэмізму;
Рэспубліканскую экспертную камісію па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці – для правядзення экспертызы друкаваных выданняў на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у іх элементаў прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці.
У выпадку ажыццяўлення распаўсюджвальнікам распаўсюджвання друкаваных выданняў, якія накіраваны Міністэрствам інфармацыі ў камісіі, указаныя ў абзацах другім–чацвёртым часткі другой гэтага пункта, дзеянне яго пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі можа прыпыняцца Міністэрствам інфармацыі на тэрмін правядзення ацэнкі або экспертызы гэтых друкаваных выданняў.
2. Паведамленне аб прыпыненні дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі накіроўваецца выдаўцу, вытворцу і распаўсюджвальніку ў пісьмовай форме на працягу трох рабочых дзён з дня прыняцця рашэння з указаннем прычын, тэрміну прыпынення дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, а ў выпадках, указаных у частцы першай пункта 1 гэтага артыкула, – таксама тэрміну ўстаранення парушэнняў, якія сталі падставай для прыпынення дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Адначасова на афіцыйным сайце Міністэрства інфармацыі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт размяшчаецца інфармацыя аб выдаўцах, вытворцах і распаўсюджвальніках, у адносінах да якіх прынята рашэнне аб прыпыненні дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі.
3. У сувязі з прыняццем рашэння аб прыпыненні дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдавец, вытворца і распаўсюджвальнік абавязаны прыпыніць адпаведна выдавецкую дзейнасць, паліграфічную дзейнасць і распаўсюджванне друкаваных выданняў на тэрмін, указаны ў паведамленні.
4. Выдавец, вытворца і распаўсюджвальнік не пазней чым у трохдзённы тэрмін пасля заканчэння тэрміну, устаноўленага ў паведамленні аб прыпыненні дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, абавязаны пісьмова паведаміць у Міністэрства інфармацыі аб устараненні парушэнняў, якія сталі падставай для прыпынення дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, з прадстаўленнем пацвярджаючых дакументаў, за выключэннем выпадкаў, указаных у частках другой і трэцяй пункта 1 гэтага артыкула.».
17. У артыкуле 33:
пункт 1 выключыць;
у пункце 2:
у абзацы першым словы «Рэспублікі Беларусь у выпадку» замяніць словамі «ў выпадку»;
з абзаца сёмага словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;
абзац дзявяты дапоўніць словамі «, за выключэннем выпадкаў, указаных у частках другой і трэцяй пункта 1 артыкула 32 гэтага Закона»;
дапоўніць пункт абзацамі наступнага зместу:
«выдавец выпусціў у свет друкаваныя выданні, што змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, або прыкметы праяўлення экстрэмізму ці элементы прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці;
выдавец выпусціў у свет друкаваныя выданні, што змяшчаюць звесткі, якія прапагандуюць ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў, звесткі аб спосабах і метадах распрацоўкі, вырабу, выкарыстання і месцах набыцця наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў, інфармацыю аб спосабах вырабу выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў, а таксама прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў;
выдавец выпусціў у свет друкаваныя выданні, што змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне якой забаронена рашэннем суда, якое ўступіла ў законную сілу;
распаўсюджвальнік ажыццяўляе распаўсюджванне друкаваных выданняў, указаных у абзацах дзясятым–дванаццатым гэтага пункта.»;
у пункце 3:
абзац другі выключыць;
з абзаца чацвёртага словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;
у абзацы пятым словы «і дзявятым» замяніць словам «–трынаццатым»;
у пункце 5:
словы «і сёмым» замяніць словамі «, сёмым, дзявятым–трынаццатым»;
словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;
дапоўніць артыкул пунктам 6 наступнага зместу:
«6. Міністэрства інфармацыі вядзе спіс друкаваных выданняў, што змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, і размяшчае яго на сваім афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт. Уключэнне звестак у гэты спіс ажыццяўляецца на працягу дзесяці рабочых дзён з дня афармлення Рэспубліканскай камісіяй заключэння аб наяўнасці ў друкаваным выданні інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, распаўсюджванне якіх здольна нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.».
Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін:
забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;
прыняць іншыя меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.
Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сілу ў наступным парадку:
артыкул 1 – праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона;
іншыя палажэнні – пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь | А.Лукашэнка |