ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА ТРАНСПАРТУ І КАМУНІКАЦЫЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 лістапада 2023 г. № 47
Аб змяненні пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2023 г. № 3
На падставе абзаца дзясятага артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 жніўня 2007 г. № 278-З «Об автомобильном транспорте и автомобильных перевозках» Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў пастанову Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2023 г. № 3 «Аб дазволах на праезд аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» наступныя змяненні:
1.1. пункт 1 пасля абзаца другога дапоўніць абзацамі наступнага зместу:
«дазвол на міжнародную перавозку грузаў аўтамабільным транспартам «Казахстан» згодна з дадаткам 11;
дазвол на міжнародную перавозку грузаў аўтамабільным транспартам «Кітай» згодна з дадаткам 12;»;
1.2. дадатак 8 да гэтай пастановы выкласці ў новай рэдакцыі (прыкладаецца);
1.3. дапоўніць пастанову дадаткамі 11 і 12 (прыкладаюцца);
1.4. у Інструкцыі аб парадку запаўнення і выкарыстання дазволаў на праезд аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай гэтай пастановай:
пункт 3 пасля абзаца другога дапоўніць абзацамі наступнага зместу:
«форма 11 – дазвол на міжнародную перавозку грузаў аўтамабільным транспартам «Казахстан» па форме згодна з дадаткам 11 да пастановы, якая зацвердзіла дадзеную Інструкцыю;
форма 12 – дазвол на міжнародную перавозку грузаў аўтамабільным транспартам «Кітай» па форме згодна з дадаткам 12 да пастановы, якая зацвердзіла дадзеную Інструкцыю;»;
у пункце 5 словы «Форма 6 таксама можа запаўняцца» замяніць словамі «Форма 12 таксама можа запаўняцца на кітайскай мове, форма 6 –».
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр | А.А.Ляхновіч |
УЗГОДНЕНА
Міністэрства замежных спраў
Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны мытны камітэт
Рэспублікі Беларусь
| да пастановы |
Форма (пярэдні бок)
Форма (адваротны бок)
| да пастановы |
Форма (пярэдні бок)
Форма (адваротны бок)
| да пастановы |
Форма (пярэдні бок)
Форма (адваротны бок)