УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 красавіка 2024 г. № 153

Аб заснаванні нагруднага знака

У мэтах забеспячэння дзейнасці Усебеларускага народнага сходу пастанаўляю:

1. Заснаваць нагрудны знак «Дэлегат Усебеларускага народнага сходу».

2. Зацвердзіць Палажэнне аб нагрудным знаку «Дэлегат Усебеларускага народнага сходу», яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3. Вызначыць:

апісанне пасведчання дэлегата Усебеларускага народнага сходу (дадатак 1);

форму пасведчання дэлегата Усебеларускага народнага сходу (дадатак 2).

4. Фінансаванне расходаў, звязаных з вырабам нагруднага знака «Дэлегат Усебеларускага народнага сходу» і пасведчання дэлегата Усебеларускага народнага сходу, ажыццяўляецца ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Усебеларускага народнага сходу.

5. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

:''
Избранная закладка
Добавить новую папку
Папка 1
Папка 1-2
Папка 1-2
Папка 1-3
Папка 1-3
Папка 1-4
Папка 2
Папка 3