ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 мая 2025 г. № 88
Аб устанаўленні ўзору пасведчання аспіранта (ад’юнкта, дактаранта, суіскальніка)
На падставе пункта 2 артыкула 219 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавіць узор пасведчання аспіранта (ад’юнкта, дактаранта, суіскальніка) згодна з дададкам.
2. Вызначыць, што:
2.1. пасведчанне аспіранта (ад’юнкта, дактаранта, суіскальніка) з’яўляецца бланкам з пэўнай ступенню абароны;
2.2. пасведчанне аспіранта (ад’юнкта, дактаранта, суіскальніка) уяўляе сабой пластыкавую картку фармату ID1 памерам 85,6 х 54,1 мм. Пасведчанне аспіранта (ад’юнкта, дактаранта, суіскальніка) вырабляецца шляхам ламініравання персаніфікаванага бланка, які складаецца з левага і правага лістоў, на пярэдніх баках якіх размяшчаецца інфармацыя ў адпаведнасці з устаноўленым узорам, пры гэтым лісты ў пластыкавым канверце размяшчаюцца адваротнымі бакамі адзін да другога. Пры наяўнасці магчымасці ў установы адукацыі, арганізацыі, рэалізуючых адукацыйныя праграммы навукова-арыентаванай адукацыі (далей – установа навукова-арыентаванай адукацыі), у пластыкавым канверце паміж адваротнымі бакамі лістоў бланка размяшчаецца мікрапрацэсар з памяццю не менш за 2 кбайта з антэнай для бескантактнай перадачы і прыёму інфармацыі.