ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 кастрычніка 2025 г. № 107
Аб уліку прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў
На падставе пункта 2 і часткі першай пункта 3 артыкула 176 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавіць формы ўліковых дакументаў, якімі афармляюцца рэгістрацыя і рух прадметаў музейнага значэння:
акта прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне згодна з дадаткам 1;
акта звароту прадметаў музейнага значэння з часовага захоўвання згодна з дадаткам 2.
2. Зацвердзіць Тыпавую інструкцыю аб парадку ўліку, каталагізацыі, навуковай апрацоўкі і захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў (дадаецца).