ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 лістапада 2025 г. № 196
Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101
На падставе падпункта 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. № 1049, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу)» наступныя змяненні:
у прэамбуле словы «падпунктаў 4.6 і» замяніць словам «падпункта»;
у Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу), зацверджанай гэтай пастановай:
пункт 2 дапоўніць словамі «, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў»;
частку першую пункта 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«3. Атэстацыя педагагічных работнікаў праводзіцца ў мэтах вывучэння і ацэнкі іх прафесійнага ўзроўню, дзелавых і асабістых якасцей, вынікаў педагагічнай дзейнасці па фарміраванні ведаў, уменняў, навыкаў, інтэлектуальнага, маральнага, творчага і фізічнага развіцця навучэнцаў пры рэалізацыі зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыі, праграм выхавання, аказанні карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, ажыццяўленні навукова-метадычнага забеспячэння, а таксама вывучэння і ацэнкі дзейнасці бацькоў-выхавальнікаў і прыёмных бацькоў па падтрымцы дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, рэалізацыі плана абароны правоў і законных інтарэсаў дзіцяці, постінтэрнатным суправаджэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі.»;
частку першую пункта 15 пасля слова «ІП» дапоўніць словамі «, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў»;
частку першую пункта 20 дапоўніць абзацам наступнага зместу:
«прыёмныя бацькі, бацькі-выхавальнікі, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя на пасадах настаўніка, выкладчыка, выхавальніка, выхавальніка дашкольнай адукацыі, музычнага кіраўніка, кіраўніка фізічнага выхавання, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі, культарганізатара, метадыста, інструктара па фізічнай культуры, канцэртмайстра, акампаніятара, педагога-псіхолага, настаўніка-дэфектолага, педагога сацыяльнага ці педагога-арганізатара.».
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 сакавіка 2026 г.
Міністр |
А.І.Іванец |
УЗГОДНЕНА
Міністэрства працы і сацыяльнай
абароны Рэспублікі Беларусь
Міністэрства фінансаў
Рэспублікі Беларусь
Міністэрства аховы здароўя
Рэспублікі Беларусь
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
Міністэрства спорту
і турызму Рэспублікі Беларусь
Брэсцкі абласны
выканаўчы камітэт
Віцебскі абласны
выканаўчы камітэт
Гомельскі абласны
выканаўчы камітэт
Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт
Магілёўскі абласны
выканаўчы камітэт
Мінскі гарадскі
выканаўчы камітэт
Мінскі абласны
выканаўчы камітэт
Беларускі прафесійны
саюз работнікаў адукацыі і навукі