ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 снежня 2025 г. № 231
Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня 2022 г. № 234
На падставе пункта 4 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў Інструкцыю аб атэстацыі ў парадку эктэрнату, зацверджаную пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня 2022 г. № 234, наступныя змяненні:
пункт 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«3. Заява і дакументы для прыняцця рашэння аб допуску асобы да атэстацыі ў парадку экстэрнату, прадугледжаныя часткай першай пункта 3 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей, калі не вызначана іншае, – дакументы), падаюцца ў аддзел (упраўленне) адукацыі, як правіла, з 3 студзеня па 31 сакавіка.