ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 сакавіка 2026 г. № 28
Аб змяненні пастаноў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2017 г. № 5 і ад 7 сакавіка 2024 г. № 22
На падставе падпункта 1.9 пункта 1 артыкула 228, падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 239 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, пункта 4 артыкула 115 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, абзаца сёмага падпункта 5.16 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці змяненні ў наступныя пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь:
1.1. у пастанове Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2017 г. № 5 «Аб устанаўленні некаторых форм дакументаў на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях»:
з прэамбулы словы «падпункта 5.5 і» выключыць;
дадатак 1 да гэтай пастановы выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца);
у дадатку 2 да гэтай пастановы:
словы «артыкулам 114» замяніць словамі «пунктам 1 артыкула 114»;
слова «пасада» замяніць словамі «пасада служачага»;
1.2. прэамбулу пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 7 сакавіка 2024 г. № 22 «Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак» выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«На падставе падпункта 1.9 пункта 1 артыкула 228, падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 239 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:».
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
да пастановы |
Форма
|
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
|
|
|
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі |
|
|
|
такое маецца) фізічнай асобы, месца жыхарства) |
ЗАЯВА
на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях
Прашу выдаць у адпаведнасці з артыкулам 115 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ______________________________________________
(назва згодна з Дзяржаўным спісам
_____________________________________________________________________________
гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, яе месца знаходжання)
Заказчык (забудоўшчык) __________________________________________________
(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку
_____________________________________________________________________________
(калі такое маецца) фізічнай асобы)
Віды рамонтна-рэстаўрацыйных работ: ______________________________________
(у адпаведнасці з пунктам 1
_____________________________________________________________________________
артыкула 114 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры)
Праектам плануецца выкананне наступных работ (пералік работ):
_____________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________
|
|
|
|
|
(дата) |
|
(подпіс) |
|
(ініцыялы, прозвішча) |
___________________________
(кантактны тэлефон)