УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 сакавіка 2026 г. № 97
Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі
У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый сістэмы Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі пастанаўляю:
1. Заснаваць:
эмблему Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;
флаг Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;
нагрудны знак адзнакі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі «За ўклад у развіццё сістэмы Дзяржстандарту».
2. Зацвердзіць:
Палажэнне аб эмблеме Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, яе апісанне і выяву (прыкладаюцца);
Палажэнне аб флагу Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);
Палажэнне аб нагрудным знаку адзнакі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі «За ўклад у развіццё