ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 чэрвеня 2026 г. № 76
Аб змяненні пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2022 г. № 52
На падставе часткі першай пункта 4 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2022 г. № 52 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку распрацоўкі праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей» наступныя змяненні:
1.1. назву пасля слоў «Інструкцыі аб» дапоўніць словамі «складзе і»;
прэамбулу выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«На падставе часткі першай пункта 4 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:»;