ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 жніўня 2026 г. № 140
Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101
На падставе падпункта 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. № 1049, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу), зацверджаную пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101, наступныя змяненні:
пункты 34 і 35 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«34. Экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія нацыянальнай адукацыі», установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», установе адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры», Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», абласных (Мінскім гарадскім) інстытутах развіцця адукацыі.