Мемарандум аб узаемапаразуменні паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Галоўнай мытнай адміністрацыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі па пытанні супрацоўніцтва пры абмене дадзенымі статыстыкі двухбаковага гандлю
Мемарандум аб узаемапаразуменні паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Галоўнай мытнай адміністрацыяй Кітайскай Народнай Рэспублікі па пытанню супрацоўніцтва пры абмене дадзенымі статыстыкі двубаковага гандлю
Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь і Галоўная мытная адміністрацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі (якія называюцца ў далейшым Бакамі),
пацвярджаючы, што рэгулярны абмен дадзенымі статыстыкі двухбаковага гандлю палепшыць развіццё двухбаковага гандлю паміж дзвюма краінамі,
пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакі ў межах сваёй кампетэнцыі абменьваюцца дадзенымі статыстыкі двухбаковага гандлю на ўзроўні 6 знакаў Гарманізаванай сістэмы па краінах (па краіне прызначэння для экспарту, па краіне паходжання для імпарту) з вызначэннем колькасці і вартасці тавару за паўгоддзе.