Сумесная дэкларацыя аб далейшым развіцці і паглыбленні супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай
Па запрашэнні Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Цзян Цзэміня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ажыццявіў дзяржаўны візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку з 17 па 19 студзеня 1995 года.
Адбыліся сустрэчы і перамовы паміж Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка і Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Цзян Цзэмінем, Прэм’ерам Дзяржаўнага Савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Пэнам, якія прайшлі ў атмасферы дружбы і даверу.
Па выніках беларуска-кітайскай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Пекіне была ўзгоднена наступная Сумесная дэкларацыя аб далейшым развіцці і паглыбленні супрацоўніцтва:
Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка (ніжэй называюцца Бакамі),