ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 верасня 2026 г. № 111
Аб пасведчанні народнага майстра
На падставе часткі трэцяй пункта 9 артыкула 189 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавіць форму пасведчання народнага майстра згодна з дадаткам.
2. Пасведчанні народнага майстра, выдадзеныя да ўступлення ў сілу дадзенай пастановы, дзейнічаюць да сканчэння тэрміну надання статусу народнага майстра.
3. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2016 г. № 61 «Аб устанаўленні формы пасведчання народнага майстра».
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.