ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА СПОРТУ I ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 лiстапада 2016 г. № 513
Аб зацвярджэннi пералiку, формаў ведамаснай справаздачнасцi на 2017 год i ўказанняў па iх запаўненню
У адпаведнасцi з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 2 сакавiка 2011 г. № 95 «Аб некаторых пытаннях збору iнфармацыi, якая не змяшчаецца ў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi»
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
пералiк формаў ведамаснай справаздачнасцi Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь на 2017 год, узгодненых з Мiжведамасным саветам па дзяржаўнай статыстыцы (пратакол пасяджэння Мiжведамаснага савета па дзяржаунай статыстыцы ад 01.09.2016 № 3пр);
форму ведамаснай справаздачнасцi Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь на 2017 год «Справаздача аб рабоце спецыялiзаванай вучэбна-спартыунай установы, дзiцяча-юнацкай спартыунай школы (спецыялiзаванай дзiцяча-юнацкай школы алiмпiйскага рэзерву), уключанай у структуру клуба па вiду (вiдах) спорту ў выглядзе адасобленага структурнага падраздзялення»;