ЗАЦВЯРДЖАЮ
Намеснiк
Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
Р.С.Сiдарэнка
«6» чэрвеня 2016 г.
Метадычныя рэкамендацыi па фармiраваннi культуры вуснага i пiсьмовага маўлення ва ўстановах адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Мэтай дадзеных Метадычных рэкамендацый па фармiраваннi культуры вуснага i пiсьмовага маўлення ва ўстановах адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi (далей – Метадычныя рэкамендацыi), з'яўляецца ажыццяўленне адзiнага падыходу ва ўстановах адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi (далей – установы адукацыi), да фармiравання культуры вуснага i пiсьмовага маўлення вучняў.
2. Дадзеныя Метадычныя рэкамендацыi накiраваны на ўзгодненую дзейнасць педагагiчных работнiкаў па фармiраваннi культуры вуснага i пiсьмовага маўлення пры рэалiзацыi вучэбных праграм па вучэбных прадметах, вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, правядзеннi стымулюючых, падтрымлiваючых заняткаў, кансультацый (далей – дадатковыя заняткi), адукацыйных i выхаваўчых мерапрыемстваў (алiмпiяды, канферэнцыi, конкурсы, фестывалi, злёты, выставы, экспедыцыi, iншыя мерапрыемствы), праверцы навучальных i кантрольных работ, выкананых у пiсьмовай форме.