ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 чэрвеня 2006 г. № 785

Аб заключэнні Дамоўленасці паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі і мерах па рэалізацыі міжнародных дагавораў паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб прадастаўленні бязвыплатнай дапамогі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб заключэннi шляхам абмену лiстамi Дамоўленасцi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб прадастаўленні і дастаўцы ў Рэспубліку Беларусь медыцынскага абсталявання і камп'ютэраў на суму дваццаць мiльёнаў кiтайскiх юаняў.

Зацвердзiць тэкст абменнага лiста Урада Рэспублiкi Беларусь (прыкладаецца)*.