ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 ліпеня 2006 г. № 900
Аб узнагароджанні М.У.Барысевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў фінансавых органах, значны асабісты ўклад у ажыццяўленне кантролю за мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў узнагародзіць начальніка аддзела фінансавага кантролю за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў упраўлення рэвізій па пастановах органаў папярэдняга следства або вызначэннях судоў галоўнага кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Барысевіча Мікалая Уладзіміравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.