ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 жніўня 2006 г. № 991

Аб узнагароджанні У.Р.Сярмягіна Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, значны асабісты ўклад у вырашэнне пытанняў узаемадзеяння Урада Рэспублікі Беларусь з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўзнагародзіць інспектара па Магілёўскай вобласці аддзела па пытаннях мясцовых органаў улады ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Сярмягіна Уладзіміра Рыгоравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.