ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 жніўня 2006 г. № 77

Аб унясенні змянення ў Прыкладнае палажэнне аб вышэйшай навучальнай установе

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1991 года «Об образовании» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2002 года Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Частку восьмую пункта ІІ Прыкладнага палажэння аб вышэйшай навучальнай установе, зацверджанага загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. № 203 «Аб зацвярджэнні палажэнняў аб адукацыі і выхаваўчых установах і арганізацыях сістэмы адукацыі» (Зарэгістравана ў Рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі 12 лістапада 1993 г. № 90/12), выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Кіраўніцтва ўстановай адукацыі ажыццяўляе кіраўнік, які прызначаецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі.».