ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

19 жніўня 2006 г. № 1063

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2003 г. № 285

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў Статут дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2003 г. № 285 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 31, 5/12089), змяненні і дапаўненні, выклаўшы яго ў новай рэдакцыі (прыкладаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 ліпеня 2006 г.

 

СТАТУТ
дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» (далей – бібліятэка) – галоўная універсальная навуковая бібліятэка дзяржавы, носьбіт агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, скарбніца культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяці, рэспубліканскі інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр.