ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 жніўня 2006 г. № 1078
Аб згодзе з удзелам Азербайджанскай Рэспублікі ў Пагадненні аб стварэнні Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтву ў галіне перыядычнага друку, кнігавыдання, кнігараспаўсюджвання і паліграфіі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з удзелам Азербайджанскай Рэспублікі ў Пагадненні аб стварэнні Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтву ў галіне перыядычнага друку, кнігавыдання, кнігараспаўсюджвання і паліграфіі, падпісанае ў г. Мінску 4 чэрвеня 1999 года.
Міністэрству замежных спраў накіраваць дэпазітарыю адпаведнае паведамленне аб рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь.