ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 верасня 2006 г. № 1229
Аб прысваенні звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» Дзяржаўнай акадэмічнай капэле Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы ўстановы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За адметныя дасягненні ў галіне музычнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры прысвоіць Дзяржаўнай акадэмічнай капэле Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы ўстановы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія» званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».