ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

23 кастрычніка 2006 г. № 1402

Аб камандзіраванні М.І.Свянціцкага ў Валагодскую і Наўгародскую вобласці (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Лічыць камандзіраваным з 19 па 22 верасня 2006 г. у Валагодскую і Наўгародскую вобласці (Расійская Федэрацыя) першага намесніка Міністра гандлю Свянціцкага Міхаіла Іванавіча для ўдзелу ў перагаворах з кіраўніцтвам абласцей у ходзе візіту ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь.