ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 студзеня 2008 г. № 23

Аб камандзіраванні У.У.Наумава ў г. Вену (Аўстрыйская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 22 па 23 студзеня 2008 г. у г. Вену (Аўстрыйская Рэспубліка) Міністра ўнутраных спраў Наумава Уладзіміра Уладзіміравіча для падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый па пытаннях кантролю над абаротам наркотыкаў і папярэджанні злачыннасці.