ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 студзеня 2008 г. № 108

Аб вызваленні Б.М.Няхайчыка ад займаемай пасады і пераводзе на іншую пасаду Б.В.Зяленскага

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызвалiць 25 студзеня 2008 г. Няхайчыка Барыса Міхайлавіча ад пасады начальніка ўпраўлення кантролю Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сувязi з выхадам у адстаўку (падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь»).

2. Перавесці з 28 студзеня 2008 г. Зяленскага Барыса Віктаравіча на пасаду начальніка ўпраўлення кантролю Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на ўмовах заключанага з ім кантракта, вызваліўшы яго ад пасады інспектара па Брэсцкай вобласці інспектарскага аддзела.