ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 мая 2008 г. № 653
Аб узнагароджанні В.Л.Голубева Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую педагагічную і навуковую дзейнасць, узорнае выкананне службовых абавязкаў узнагародзіць намесніка загадчыка кафедры псіхалогіі і педагогікі ўстановы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь», кандыдата філалагічных навук, дацэнта Голубева Васіля Леанідавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.