ПАСТАНОВА УПАЎНАВАЖАНАГА ПА СПРАВАХ РЭЛІГІЙ І НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЕЙ І МІНІСТЭРСТВА ІНФАРМАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 лістапада 2009 г. № 5.2/19

Аб зацвярджэнні Палажэння аб рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялога ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой

У адпаведнасці з абзацам шостым пункта пяць Палажэння аб Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей і яго апараце, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2006 г. № 891, і абзацам дваццатым пункта чатыры Палажэння аб Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2001 г. № 1545, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ: