ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 ліпеня 2010 г. № 1012
Аб прысваенні звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За высокія дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры прысвоіць прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі» званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».