РАШЭННЕ КЛІМАВІЦКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
27 лістапада 2008 г. № 12-5
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у рашэнне Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2006 г. № 18-5
Клімавіцкі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Унесці ў Праграму захавання і развіцця культуры Клімавіцкага раёна да 2010 года, зацверджаную рашэннем Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2006 г. № 18-5 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 26, 9/6014), наступныя дапаўненні і змяненні:
1.1. у пункце 3:
у абзацы першым слова «дадаткам» змяніць словам і лічбай «дадаткам 1»;
дапоўніць пункт пасля абзаца адзінаццатага абзацам наступнага зместу:
«сацыяльна-эканамічнае развіццё галіны – павышэнне ўзроўню зарабатнай платы работнікам культуры, павелічэнне аб’ёмаў паслуг культуры насельніцтву ў сельскай мясцовасці;»;