РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

21 сакавіка 2008 г. № 54

Аб устанаўленні ставак асобных падаткаў на 2008 год

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2007 года «О бюджете Республики Беларусь на 2008 год» Шчучынскі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Устанавіць стаўкі зямельнага падатку на 2008 год для фізічных асоб, зарэгістраваных у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шчучынскім раёне ў якасці плацельшчыкаў у наступных памерах:

на землі, прадастаўленыя грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садаводства, агародніцтва, – 65 000 рублёў за 1 гектар;

на землі, прадастаўленыя для забудоў індывідуальных гаражоў у гаражных масівах, – 2 000 000 рублёў за 1 гектар.